ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
22 красавіка ў ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна» для навучэнцаў 8 – 9 класаў праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) «Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года» з мэтай захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выхавання ў моладзі грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гістарычнае і баявое мінулае нашай Радзімы.
Навучэнцы праз відэаматэрыялы пазнаёміліся з рознымі мемарыяламі, якія з'яўляюцца данінай памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне. Таксама падлеткі паразважалі аб прынцыпах, на якіх, на іх думку, павінны будавацца адносіны паміж народамі, каб трагедыя ХХ стагоддзя не паўтарылася.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як подзвіг народа, павага да памяці абаронцаў Айчыны, ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, гонар за сваю краіну.
Другая сусветная была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашых славянскіх народаў. Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на боль і пакуты, трагічны гістарычны вопыт, памятаць пра гэта неабходна, каб не дапусціць новай вайны, якая будзе яшчэ страшнейшая і непрадказальная.