Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь».
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе 08.05.2021 з навучэнцамі праведзена інфармацыйная гадзіна “Символы гордости, чести и славы”.
Вучні пацвердзілі, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з'яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Падчас правядзення мерапрыемства вучні глядзелі прэзентацыю, чыталі вершы і слухалі Гімн Рэспублікі Беларусь, што спрыяла папулярызацыі беларускай сімволікі і паважлівага стаўлення да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму.