Глядзі і помні
Шмат часу прайшло з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, з таго страшнага дня, калі расчыніліся дзверы вайны. І першымі сустрэлі гэтую пагібельную дату абаронцы Брэсцкай крэпасці.
Менавіта гэтай тэме было прысвечана чарговае мерапрыемства ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” (Школа Актыўнага Грамадзяніна).
Напачатку сустрэчы вядучыя расказалі пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, мужнасць, бязмерную адданасць сваёй Радзіме ўсіх тых, хто змагаўся за Перамогу.
Затым вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне мастацкай кінастужкі “Брэсцкая крэпасць”, а таксама такіх паняццяў, як усенародная памяць, пачуццё годнасці і гордасці за сваю краіну, подзвіг воінаў.
Спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства дазволіць вучням задумацца над такімі вечнымі каштоўнасцямі, як вернасць Радзіме, свабода, справядлівасць, сяброўства, каханне.