ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
25 мая ў ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў 8 – 9 класаў
“Сям'я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог”
з мэтай выхавання гарманічна развітай асобы грамадзяніна-патрыёта.
У фокусе абмеркавання першага блока “Дабрабыт сям'і – залог развіцця і прагрэсу краіны” знаходзіліся такія паняцці, як Міжнародны дзень сям'і, абарона яе правоў і законных інтарэсаў, умацаванне прэстыжу і ролі сям'і ў грамадстве.
Падчас абмеркавання другога блока “Сям'я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей” навучэнцы больш падрабязна разгледзелі такія паняцці, як сямейныя каштоўнасці і традыцыі, роля сям'і ў фарміраванні гарманічнай асобы, сямейнае шчасце і маральныя асновы сям'і.
Падводзячы вынікі мерапрыемства, вучні ужо дакладна ўяўлялі сабе, наколькі важная добрая і трывалая сям'я не толькі для грамадства ў цэлым, але і для асабістага шчасця чалавека. З сям'і пачынаецца жыццё, тут адбываецца фарміраванне чалавека як грамадзяніна. У сям'і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям'я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць.