Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны
23 верасня ў ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад – базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа Актыўнага Грамадзяніна) для навучэнцаў 8–9 класаў «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны» з мэтай азнаямлення прысутных са структурай адукацыі і дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне, выхавання пачуцця гонару за сваю родную краіну.
З дапамогай прэзентацыі і выкарыстання відэаматэрыялаў школьнікіпазнаёміліся з узроўняміадукацыі ў Рэспубліцы Беларусь: пачынаючы з яслі-садоў, заканчваючы ўстановамі вышэйшай адукацыі. Была звернута ўвага прысутныхна поспехі непаўналетніх у беларускіх навучальных установах.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся паняцці: адукацыя як галоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, уяўленні аб каштоўнасці адукацыі ў сучасным свеце, фарміраванне цікавасці да навучання і актыўная грамадзянская пазіцыя ў адносінах да працы.
У наш час дарэчы казаць аб адукацыі на працягу ўсяго жыцця, так як ва ўмовах глабальных працэсаў, якія адбываюцца сёння ў эканоміцы, нельга быць упэўненым, што атрыманая прафесія – на ўсё астатняе жыццё. Абставіны змяняюцца, і патрэбна быць гатовым да змены сферы прафесійнай дзейнасці.