Я – гэта Я
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 24 верасня ў ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 5 – 7 класаў было арганізавана выхаваўчае мерапрыемства “Я – гэта Я”.
Класная гадзіна праводзілася ў форме інтэрактыўнай гутаркі, падчас якой вучням было прапанавана паразважаць над тым, які “Я”, якія маю “свае” асабістыя якасці, якія рысы характару павінен развіваць у сабе чалавек, каб дасягнуць ў сваім жыцці пэўнай мэты.
Мерапрыемства аказалася карысным і пазнавальным.