Адказнасць і безадказнасць.Што схавана за гэтымі словамі?
25.09.2021 для навучэнцаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы быў арганізаваны дыспут “Адказнасць і безадказнасць. Што схавана за гэтымі словамі?”
Мерапрыемства праводзілася праз прагляд і абмеркаванне ўрыўка кінастужкі “Звычайны цуд”, зместу прытчы “Хлопчык і зорка”. Дзеці працавалі ў групах з выкарыстаннем метада “гарачы стул”.
Дыспут садзейнічаў развіццю ў школьнікаў пачуцця адказнасці, фарміраванню ўмення аналізаваць свае ўчынкі і рысы характару, прагназаваць вынікі сваіх дзеянняў.