Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.10.21

ШАГ

«Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць»

28 кастрычніка ў ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад - базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў 8– 9 класаў па тэме «Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі)» з мэтай дапамагчы навучэнцам усвядоміць сваё стаўленне да здароўя і фарміравання пачуцця асабістай адказнасці за здаровы лад жыцця, а таксама пачуццё гонару за дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя.

Увага прысутных была звернута на фармацэўтычную галіну, бясплатную медыцынскую дапамогу, высокатэхналагічную медыцыну, прадухіленне распаўсюджвання хвароб і інфекцый, экспарт медпаслуг, медыцынскі турызм. Былі абмеркаваны пытанні аб ролі высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне медыцыны, іх кампетэнтнасці, міласэрнасці, бязмежнай адданасці справе, самаадданасці.

Быў зроблены вывад, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для захавання і ўмацавання здароўя. Навучэнцы паразважалі аб тым, што ад здароўя кожнага чалавека залежыць здароўе грамадства, нацыі. А здароўе – гэта перш за ўсё лад жыцця. І менавіта ў большасці ад маладога пакалення залежыць, ці будзе ў ім месца шкодным звычкам, або перавага будзе аддадзена фізічнай актыўнасці, спорту і рацыянальнаму харчаванню.


Раздзелы сайта