18.11.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў ІХ класа ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў занятак “Крах маланкавай вайны”.
Школьнікі пазнаёміліся з наступнымі пытаннямі:
1. Захоп Беларусі германскім вермахтам.
2. Смаленская бітва.
3. Баі пад Ленінградам і на Украіне.
4. Маскоўская бітва.
5. Уступленне ў вайну ЗША. Стварэнне антыгітлераўскай кааліцыі.
Да ўвагі прысутных была прапанавана прэзентацыя па дадзенай тэме з мэтай замацавання атрыманых ведаў.
Напрыканцы занятку вучні выказалі свае меркаванні па пытанні: “Ці быў непазбежны правал Бліцкрыга?”