18.11.2021 у рамках Тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе ва ўзаемадзеянні з педагогам-псіхолагам ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Баранавіцкага раёна” з навучэнцамі ўстановы адукацыі праведзены занятак з элементамі трэнінгу “Мая бяспека ў Інтэрнэце”.
Падчас занятку падлеткі пазнаёміліся з патэнцыяльнымі пагрозамі, якія выходзяць з Інтэрнэта, нормамі і правіламі паводзін дзяцей у сетцы Інтэрнэт.
Праз выкананне практычных заданняў у навучэнцаў фарміраваліся навыкі паводзін у інфармацыйным грамадстве.