Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.11.21

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

25.11.2021 у ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў 8 – 9 класаў «Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі» (аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій) з мэтай фарміравання ў непаўналетніх пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму праз сістэматызацыю ведаў аб дасягненнях Рэспублікі Беларусь у галіне ўжывання і распрацоўкі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама ўдасканаленне ведаў па абароне асабістых дадзеных і бяспецы карыстання сеткай "Інтэрнэт".

Праз прагляд прэзентацыі і выкарыстанне відэаматэрыялаў школьнікі пазнаёміліся з разнастайнымі паслугамі тэлекамунікацый, пачынаючы з пошты і заканчваючы інтэрнэтам, дасягненнямі ў гэтай галіне і рэйтынгам Рэспублікі Беларусь не толькі на постсавецкай прасторы, але і ва ўсім свеце.

У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як задавальненне культурна-бытавых патрэб, інфармацыйная дасведчанасць насельніцтва, патрэба ў высакаякасных паслугах сувязі, шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт, інфармацыйныя тэхналогіі ў сістэме аховы здароўя і адукацыі, электронныя адукацыйныя рэсурсы, паштовая дзейнасць, валаконна-аптычныя лініі сувязі.

У наш час Інтэрнэт займае важнае месца ў жыцці чалавека. Дзеці вымушаны засвойваць камп’ютарную культуры і бяспеку амаль што на адным узроўні з адукацыйнымі прадметамі.

На жаль, камп’ютарная злачыннасць парою жорстка вучыць адрозніваць даставерныя звесткі ад недаставерных. Менавіта па гэтай прычыне на мерапрыемстве асобае месца было адведзена выпрацоўцы адказных адносін да абароны і бяспекі асабістых дадзеных і мер абароны ад непажаданай інфармацыі і кантактаў у сацсетках.

Раздзелы сайта