Карыснай і пазнавальнай выдалася субота 27.11.2021 для навучэнцаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы.
Гурткоўцы працягвалі выраб вяночкаў да навагодніх свят.
Спартсмены развівалі свае здольнасці ў гульні ў настольны тэніс, практыкаваліся ў кіданні мяча ў баскетбольнае кальцо.
Напярэдадні 1 снежня – Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшло тэматычнае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі, фарміраванне адказных адносін да здароўя, талерантных адносін да людзей, якія жывуць з ВІЧ