Навучэнцы і педагогі Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы працягваюць прымаць удзел у конкурсах рознай накіраванасці. Перамогі не застаўляюць сябе чакаць доўга.
У прыватнасці, у раённым дыстанцыйным конкурсе відэаролікаў аб родным краі на нямецкай мове пад кіраўніцтвам Ісакавай Вольгі Рыгораўны, настаўніцы нямецкай мовы, Каранчук Бажэна, вучаніца ІХ класа, і Мазур Таццяна, вучаніца VІІІ класа, сталі пераможцамі і адзначаны дыпломамі І ступені. (Ссылка)
Хіневіч Марына Рыгораўна, настаўніца гісторыі і геаграфіі, – у ліку пераможцаў раённага этапу конкурсу метадычных распрацовак у вобласці духоўна-маральнага выхавання «Кладезь мудрости», удзельнікаў абласнога этапу.
Віншуем пераможцаў! Малайцы! Так трымаць!