З мэтай супрацьпраўнага ўжывання наркатычных сродкаў сярод непаўналетніх 28 студзеня ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча навучэнцаў з курсантам 4 курса УА “Акадэмія МУС” Сіліцкім М.У.
Падчас размовы Мікіта Уладзіміравіч паведаміў прысутным пра прычыны ўжывання наркатычных сродкаў, механізмы ўзнікнення залежнасцей ад іх, пра тое, як распазнаць небяспечную сітуацыю. Расказаў пра розныя складнікі наркаманіі. Папярэдзіў аб адказнасці за ўжыванне і незаконны збыт наркотыкаў.
Напрыканцы сустрэчы прапанаваў вучням прыняць удзел у абмеркаванні альтэрнатыўных крыніц атрымання добрага настрою без наркотыкаў.