Суботні дзень у школе
Нават самы халодны і марозны дзень можа стаць прыемным, калі знайсці цікавы і карысны занятак. Таму 29 студзеня навучэнцам ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа” было прапанавана прыняць удзел у прафарыентацыйнай гульні “Лабірынт прафесій”. Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем выконвалі розныя практычныя заданні, тэсты па тэме, адказвалі на пытанні віктарыны.
Гурткоўцы працягвалі працу над вырабам віншавальных паштовак да Дня закаханых.