Падпольная барацьба
17.02.2022 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшоў чарговы занятак па тэме “Падпольная барацьба”.
Навучэнцы ІХ класа замацавалі паняцце “падпольная барацьба”, пазнаёміліся з дзейнасцю падпольшчыкаў і падпольных арганізацый моладзі.
Прысутныя абмеркавалі наступныя пытанні:
Якія фактары садзейнічалі развіццю падпольнага руху на акупіраванай тэрыторыі СССР?
Чаму, нягледзячы на масавыя расстрэлы, антыфашысцкая барацьба працягвалася?
Навучэнцы прыйшлі да высновы, што нельга дапусціць паўтарэння вайны. Кожны з прысутных задумаўся: ці змог бы ён так гераічна змагацца з ворагам, як гэта зрабілі героі-маладагвардзейцы.