24 лютага ў ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў 8 – 9 класаў «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Пагранічнай службе, Мытнай службе, МНС) з мэтай сістэматызацыі ведаў аб нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, яе структуры і функцыянаванні.
Праз выкарыстанне прэзентацыі і прагляду відэаматэрыялаў “Пражыць адно жыццё – выратаваць тысячы” навучэнцы пазнаёміліся з дзейнасцю Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, органаў дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, іншых міністэрстваў і ведамстваў, якія надзейна абараняюць краіну ад унутраных і знешніх пагроз, адстойваюць нацыянальныя інтарэсы і ствараюць неабходныя ўмовы для ўстойлівага развіцця дзяржавы.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці як
абараназдольнасць арміі, армія і сучасныя тэхналогіі, абарона суверэнітэту і незалежнасці краіны;
цыфрызацыя транспартных калідораў і аўтаматызацыя мытных аперацый, лагістычныя цэнтры;
эфектыўная дзяржаўная сістэма папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, уменне хутка прымаць рашэнне ў экстрэмальных умовах, сіла духу, вернасць прафесіі, абавязак, самаахвярнасць і інш.
Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму, мы можам вучыцца, працаваць, будаваць жыццёвыя планы і рэалізоўваць іх, ствараць сем'і, выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі – эфектыўныя, высока падрыхтаваныя, абсталяваныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з самых баяздольных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.