25 лютага 2022 года ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў 5 – 7 класаў прайшоў чарговы ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна), тэма якога – “Моладзевыя субкультуры”.
Мэтай мерапрыемства было знаёмства вучняў з моладзевымі нефармальнымі аб’яднаннямі, навучанне выражаць свае адносіны да розных нефармальных арганізацый, выхаванне талерантнасці да меркаванняў іншых людзей, пачуцця адказнасці за свае паводзіны.
Навучэнцы даведаліся, што азначае паняцце “субкультура”, пазнаёміліся з характэрнымі рысамі моладзевых субкультур.
Прысутныя абмеркавалі прычыны, па якіх падлеткі ўступаюць у нефармальныя аб’яднанні, даведаліся аб разнавіднасцях субкультур: “Хіпі”, “Металісты”, “Панкі”, “Эмо”, “Сталкер”, “Байкер”, “Футбольныя фанаты”, “Скінхеды”.
Усе прыйшлі да высновы, што некаторыя субкультуры не нясуць пагрозу грамадству, некаторыя нясуць пагрозу ўстоям грамадства, а некаторыя імкнуцца іх сцерці.