Мы супраць наркотыкаў
01.03.2022 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе з мэтай прыцягнення ўвагі навучэнцаў да праблемы наркаманіі, фарміравання негатыўных адносін да наркаўжывання і далучэння да нацыянальнага флэшмоба “Беларусь супраць наркотыкаў” прайшла акцыя “Мы супраць наркотыкаў”.
У рамках акцыі навучэнцам 6 – 9 класаў былі прапанаваны відэаролікі па дадзенай тэме, з якіх прысутныя даведаліся аб адказнасці за распаўсюджванне, збыт і выкарыстанне наркатычных рэчываў.