Субота ў школе
19.03.2022 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе прайшоў чарговы суботні дзень, які выдаўся надзвычай насычаным.
Навучэнцы мелі магчымасць задаволіць свой спартыўны запал праз гульню ў піянербол.
Гурткоўцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровае будучае” падрыхтавалі калаж “У будучае без наркотыкаў”.
Прысутныя мелі магчымасць павысіць сваю граматнасць праз удзел у прававой гульні “Учынкі і адказнасць”, пераадолець і не заблытацца ў “Прававым лабірынце”.
Школьнікі адказвалі на пытанні прававой віктарыны, разбіраліся ў жыццёвых сітуацыях, складалі прыказкі, вучыліся адрозніваць адміністратыўную і крымінальную адказнасць, праглядзелі відэаролік “Учынкі і адказнасць”.