22 сакавіка ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў 1 – 6 класаў прайшоў адзіны ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?”, прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі, якая здарылася ў вёсцы Хатынь.
У ходзе мерапрыемства вучні не толькі пазнаёміліся з трагедыяй, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, але і даведаліся аб яе прычынах і наступствах, антыгуманным характары.
Падчас урока прысутныя ажыццявілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”, дзе пазнаёміліся з тэматычнымі зонамі.
Напрыканцы мерапрыемства вучні сумесна з класнымі кіраўнікамі ўшанавалі памяць загінуўшых жыхароў Хатыні хвілінай маўчання.