Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.03.22

Аб чым звоняць званы Хатыні (для навучэнцаў 7 – 9 класаў)

Пад гукі фрагмента музычнага твора “Малітва” ў выкананні ансамбля “Песняры” пачалося мерапрыемства “Аб чым звоняць званы Хатыні?” для навучэнцаў 7 – 9 класаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы 22.03.2022.

Праглядзеўшы відэафільм аб зверствах фашыстаў, прысутныя ўспомнілі інфармацыю пра Хатынь, якую атрымалі падчас экскурсіі, калі наведалі мемарыяльны комплес “Хатынь”.

Усе вучні ведаюць значэнне слова “генацыд”. Многія чыталі кнігу “Я з вогненнай вёскі”, якая змяшчае дакументальныя сведчанні людзей, якія перажылі жахі фашысцкага генацыду ў Беларусі. Такое не павінна паўтарыцца.

На заключным этапе прысутныя згадзіліся са словамі Ул. Караткевіча і прыйшлі да высновы: “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў”.

Хвілінай маўчання навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых жыхароў Хатыні.


Раздзелы сайта