Самыя патрэбныя прафесіі
02.04.2022 навучэнцы Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Самыя патрэбныя прафесіі”. Занятак пачаўся з легенды аб узнікненні прафесій у даўнія часы, далей прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе загадак “Адгадай прафесію”, гульнях “Пазнай прафесію па трох словах”, “Самая, самая, самая…”, розыгрышы латарэі “Кім я буду сёння” (прафесіі нашай вёскі), рэаліці-гульні па выбранай прафесіі .
Гурткоўцы пачалі працу над вырабам аловачніцы ў выглядзе вусеня. Праца будзе працягвацца і на наступных занятках.