Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.04.22

Школа Актыўнага Грамадзяніна

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў адказнага стаўлення да прыроды, а таксама развіцця экалагічнага мыслення, садзейнічання выхаванню любові да роднай прыроды і папаўнення ведаў па экалогіі 05.04.2022 у ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна» для вучняў 8 – 9 класаў праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» «Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага жыцця» (аб захаванні біяразнастайнасці, дасягненнях у галіне захавання экалагічна чыстага навакольнага асяроддзя)

Прысутныя праз выкарыстанне прэзентацыі і відэаматэрыялаў пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі, якія неабходна вырашаць на сучасным этапе, а таксама – дасягненнямі краіны ў захаванні самабытнай беларускай экалогіі. Акрамя таго школьнікі паразважалі над варыянтамі ўласнай дапамогі, якую яны могуць аказаць для захавання экалогіі.

Праблема ўзаемасувязі чалавека з прыродай не новая, яна мела месца заўсёды. Але зараз экалагічная праблема стала вельмі вострай. Планету можа выратаваць толькі дзейнасць людзей на аснове глыбокага разумення законаў прыроды, уліку заканамернасцей узаемадзеяння прыродных супольнасцей, усведамлення таго, што чалавек – гэта ўсяго толькі частка прыроды.

 

Раздзелы сайта