21.04.2022 у рамках вучэбна-пазнавальнага праекта “ШАГ” у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе для навучэнцаў ІХ класа прайшоў занятак па тэме “Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў”.
Падчас мерапрыемства школьнікі ўспомнілі асноўныя этапы, назвы аперацыі па вызваленні Беларусі з урокаў гісторыі Беларусі.
Прайшло абмеркаванне наступных пытанняў:
роля партызан і падпольшчыкаў у вызваленні Беларусі;
задачы “рэйкавай вайны” ў гады беларускай наступальнай аперацыі;
вынікі аперацыі “Багратыён”.
Напрыканцы занятку навучэнцы расказалі аб вызваленні Баранавіцкага раёна.