З мэтай фарміравання маральнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання і станаўлення асобы навучэнцаў 28.04.2022 у ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” – для навучэнцаў 8 – 9 класаў “Гонар за Беларусь. Вырашчана беларусамі” (аб развіцці сельскай гаспадаркі).
Прысутныя пазнаёміліся з дасягненнямі рэспублікі у сельскагаспадарчай вытворчасці, прагледзелі відэаматэрыялы па дадзенай тэме.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці: сельская гаспадарка як адна з найважнейшых галін эканомікі Беларусі, фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”, якасна новыя ўмовы жыцця ў сельскай мясцовасці, павага да людзей працы, прэстыж аграрных прафесій, асаблівасці працы ў галіне сельскай гаспадаркі, патрабаванні да асобасных якасцей працаўнікоў аграрнага сектара, магчымасць унесці свой уклад у развіццё аграрнай вобласці і іншыя.
У сучасных умовах магчыма адрадзіць закінутыя палі, вярнуць зямлі ўрадлівасць і сілу. Для гэтага патрабуюцца адукаваныя, якія ведаюць сваю справу, беражлівыя, усёй душой гатовыя працаваць на гэтай зямлі, людзі.
На свеце шмат прафесій, але прафесія “вырошчваць хлеб” – самая дастойная і высакародная, а ў апошні час яшчэ і актуальная. Гэта значыць, што сучасная моладзь – будучыня нашай планеты.