05.05.2022 для навучэнцаў ІХ класа Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў чарговы занятак па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны “Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў”.
Прысутныя ўспомнілі асноўныя этапы аперацыі “Багратыён” і вызваленне Беларусі, абмеркавалі важнейшыя аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Еўропы, капітуляцыю Японіі.
Дзевяцікласнікі паразважалі аб небяспецы адраджэння фашызму ў любой форме.