З мэтай фарміравання маральнага, грамадзянска-патрыятычнага выхавання і станаўлення асобы навучэнцаў 26.05.2022 у ДУА «НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна» праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў 8 – 9 класаў “Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі” (аб развіцці харчовай прамысловасці).
Прысутныя пазнаёміліся з дасягненнямі рэспублікі Беларусь у харчовай прамысловасці.
У фокусе абмеркавання знаходзіліся такія паняцці, як развіццё харчовай прамысловасці, высакаякасная прадукцыя пад маркай “Зроблена ў Беларусі”, экспартна арыентаваная эканоміка, асартымент мясной і малочнай прамысловасці, брэнды харчовай прамысловасці, здароўе нацыі, экалагічна чыстыя прадукты, дзяржаўны кантроль і нагляд у галіне забеспячэння якасці і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, правілы здаровага харчавання, паўнавартаснае харчаванне і інш.
Захаванне здароўя падрастаючага пакалення заўсёды было найважнейшай задачай любой дзяржавы. Сёння здароўе дзяцей выклікае сур'ёзную трывогу ў нашым грамадстве. Паводле звестак спецыялістаў гігіены і аховы здароўя дзяцей і падлеткаў захворванне школьнікаў павялічваецца з кожным годам. Пры гэтым многія хваробы дзяцей абумоўлены не вучэбнай нагрузкай або генетычнай схільнасцю, а, галоўным чынам, няправільным і няякасным харчаваннем. Менавіта таму беларуская прадукцыя вырабляецца найлепшымі вытворцамі і кантралюецца максімальна дакладна.