30.05.2022 для навучэнцаў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прагучаў апошні школьны званок.
Сардэчныя віншаванні з нагоды апошняга школьнага званка і самыя шчырыя пажаданні на далейшую жыццёвую дарогу прагучалі для выпускнікоў базавай школы ад дырэктара школы Кліменчанка Л.У., начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчэрба А.А., дырэктара ПСУ “Цяплівады” птушкафабрыкі “Дружба” Велько В.П., класнага кіраўніка, бацькоў.
Па выніках навучальнага года ва ўстанове адукацыі былі адзначаны лепшыя вучні, якія дасягнулі найбольшых поспехаў у вучобе, спорце, пераможцы і ўдзельнікі раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, спаборніцтваў, прадметных алімпіяд.