31.05.2022 для выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прайшоў ранішнік.
Дзіцячы сад – гэта не проста месца, дзе дзіця атрымлівае першыя азы дашкольнага выхавання. Гэта адна са старонак у біяграфіі дзіцяці, яго магчымасць адчуць сябе асобай і праявіць сябе ў калектыве, а таксама навучыцца не толькі чытаць і пісаць, але і сябраваць.
Святочны настрой і адначасова хваляванне панавалі ў дзяцей, бацькоў, выхавальнікаў на выпускным свяце.
Першае, што кінулася ў вочы, – арыгінальнае, урачыстае і яркае афармленне залы. Працягам сталі дзіцячыя песні, танцы.
У святочнай абстаноўцы выхаванцы атрымалі дыпломы школьнікаў.
Не было межаў дзіцячай радасці.
.
.