Свята першага званка – 2022!
1 верасня з усмешкамі на тварах і букетамі кветак у руках спяшаліся ў школу навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы, дзе іх сустракалі вопытныя настаўнікі, шматлікія госці.
Незабываемы гэты дзень для першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі школьны ганак. Дзеці з вялікім хваляваннем рыхтаваліся да школы, таму што пачынаецца новы этап у іх жыцці. Яшчэ нядаўна яны наведвалі дзіцячы садок, а сягоння сталі першакласнікамі з сапраўднымі школьнымі ранцамі. Гэты дзень запомніцца дзецям не толькі святочнай школьнай лінейкай, але і першым урокам “Гістарычная памяць – дарога ў будучае!”
Восень стартуе самым хвалюючым і ўрачыстым святам – Днём ведаў!
Дзень ведаў – сімвал дабрыні і чысціні. Ён пачынае навучальны год і дае магчымасць акунуцца ў бязмежны акіян навукі. Няхай 2022/2023 навучальны год прынясе шчасце, высокія дасягненні і выдатныя вынікі і навучэнцам, і педагогам.