Да Дня народнага адзінства
Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было ўстаноўлена ў Беларусі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень у далёкім 1939 годзе стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, які ў 1921 годзе быў раздзелены супраць яго волі Рыжскім мірным дагаворам. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года прынёс жыхарам заходніх зямель Беларусі свабоду ад польскай акупацыі, магчымасць аб’яднацца народу, злучыцца сем’ям, родным і блізкім людзям, якія былі раздзелены пагранічнай мяжой больш чым на 18 гадоў.
У гонар гэтай гістарычнай падзеі 16.09.2022 у Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў збор дружыны, навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у адзіным уроку “Дзень народнага адзінства”. Прысутныя мелі магчымасць зрабіць экскурс у гістарычнае прошлае, прыняць удзел у інтэлектуальнай віктарыне, квэст-гульні “Адзінства ў нас!”