Наша Беларусь
01.10.2022 з навучэнцамі Сеўрукоўскай базавай школы была праведзена гульня-віктарына “Наша Беларусь”, выхаваўчае мерапрыемства “Чалавек. Асоба. Грамадзянін”, якія садзейнічалі прывіццю любові да роднага краю, яго традыцый, выхаванню пачуцця патрыятызму.
Школьнікі ў добрай ступені ведаюць свой край, яго гісторыю, сімволіку, звычкі. Прысутныя ўспомнілі прыказкі і прымаўкі на беларускай мове пра родны беларускі край, адгадалі красворд і паразважалі, якія сацыяльныя ролі ў грамадстве можа мець чалавек.