Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.10.22

Мая мама лепшая на свеце

14.10.2022 у Сеўрукоўскай базавай школе надзвычай цёплым, шчырым і эмацыйна насычаным атрымалася мерапрыемства да Дня маці. Ганаровымі гасцямі школы сталі матулі, да ўвагі якіх былі прапанаваны песні, вершы, сцэнкі, танцы. Бадзёры і добры настрой атрымалі прысутныя ад нумароў мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваных навучэнцамі.

Папярэднічала святочнаму мерапрыемству рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Павіншуем маму разам!”. Вучні школы сваімі рукамі падрыхтавалі самым дарагім людзям віншавальныя паштоўкі і ўручылі іх у Дзень маці.

  

Раздзелы сайта