Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.10.22

Школа Актыўнага Грамадзяніна

27.10.2022 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “ШАГ” па тэме “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.

Прысутныя пазнаёміліся са структурай Дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, зайшлі на дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, пазнаёміліся з раздзеламі “Юрыдычная азбука”, “Прававыя лабірынты”, “Падарожжа ў мінулае”, “Наша дзяржава – Рэспубліка Беларусь”, “Карысная інфармацыя”, “Гульні”, адшукалі адказы на розныя пытанні з вобласці права. У прыватнасці, даведаліся, з якога ўзросту можна працаўладкавацца, стаць бізнесменам.

Інфармацыя аказалася карыснай і цікавай. Вучні нават выразілі жаданне прыняць удзел у прававым турніры “Сіла Закона”, які штогод праходзіць у Беларусі.

 

Раздзелы сайта