28.10.2022 у дзіцячым садку Сеўрукоўскай базавай школы прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства “Пісьмо аб Беларусі”, правядзенне якога было ініцыіравана Генеральнай пракуратурай ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам адукацыі.
Падчас мерапрыемства выхаванцы даведаліся аб важнай прафесіі пракурора, аб тым, як патрэбна берагчы, паважаць і шанаваць памяць беларускага народа, ганарыцца тым, што мы жывём у мірнай, дружнай і спакойнай краіне.
Дзеці гулялі, спявалі, танцавалі, расказвалі вершы аб роднай краіне, склалі пісьмо аб Беларусі дзецям з іншых краін свету.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі памяць герояў вайны Хвілінай маўчання.