З мэтай выхавання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў у навучэнцаў у прышкольным аздараўленчым лагеры пры Сеўрукоўскай базавай школе 01.11.2022 прайшло мерапрыемства “Пісьмо аб Беларусі”.
Выхаванцы склалі пісьмо дзецям з іншых краін і расказалі аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, прыродных сімвалах Беларусі (бусел, кветка васілька, зубр, лён, арнамент), гістарычным прошлым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адправілі ў пісьме сімвал свята Перамогі – кветку яблыні.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пажадалі міру, здароўя, шчасця, дабрабыту ўсім жыхарам планеты Зямля.