02.11.2022 навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы наведалі выставу аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая падрыхтавана абласной пракуратурай пры падтрымцы кіраўніцтва мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой” і размешчана ва Усходнім форце Брэсцкай крэпасці.
Наведвальнікі ўбачылі разнастайныя матэрыялы, у тым ліку арыгінальныя прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыйныя стэнды расказваюць аб жыцці Беларусі пад гітлераўскай акупацыяй.