8 лістапада ў Сеўрукоўскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 2 вучэбнай чвэрці. Перад навучэнцамі выступілі дырэктар установы адукацыі Кліменчанка Л.У. і намеснік дырэктара па ВВР Зеляняк Ж.Ю. з пажаданнямі выдатных поспехаў у вучобе, актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах.
Мазур Таццяна, вучаніца 9 класа, нагадала прысутным пра важную падзею ў гісторыі беларускага народа – 105-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі.