Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.11.22

Школа Актыўнага Грамадзяніна

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 24 лістапада ў ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” для навучэнцаў 8-9 класаў было праведзена мерапрыемства “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”.

Падчас занятку вучні пазнаёміліся з прамысловымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага прысутных была звернута на развіццё машынабудавання, хімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці калійных удабрэнняў.

У фокусе абмеркавання знаходзіліся пытанні: як вытворчасць калійных удабрэнняў у Беларусі ўплывае на развіццё гаспадарчай дзейнасці людзей; запатрабавальнасць хімічнай прадукцыі на ўнутраным рынку краіны і за яе межамі; роля нафтаздабываючай прамысловасці ў развіцці народнай гаспадаркі нашай дзяржавы.

Да ўвагі вучняў былі прапанаваны фрагменты відэаролікаў “Гродна Азот – 55!”, “Будучае Беларусі. Эканамічнае развіццё”.

 

Раздзелы сайта