З мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да рускай мовы, інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу 24 лістапада ў рамках Тыдня пачатковых класаў навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы ажыццявілі захапляльнае падарожжа па Краіне рускай мовы. Падчас мерапрыемства яны спыняліся на прыпынках: “Арфаграфічны”, “Лексічны”, “Фанетычны”, дзе навучэнцы праявілі кемлівасць, назіральнасць і дапытлівасць.