Чароўны пэндзлік
Апошні дзень Тыдня пачатковых класаў у Сеўрукоўскай базавай школе прайшоў пад дэвізам “Чароўны пэндзлік”. Вучні прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Вясёлыя мастакі”, конкурсе “Фантазія”.
У гэты ж дзень, 25 лістапада, адбылося ўрачыстае закрыццё Тыдня пачатковых класаў, дзе былі падведзены вынікі ўсіх мерапрыемстваў і ўзнагароджанне самых актыўных удзельнікаў.