Суботні дзень…
Што такое сям’я? Сямейныя каштоўнасці?
Атрымаць адказ на гэтыя пытанні вучні Сеўрукоўскай базавай школы змаглі ў суботу, 26 лістапада, прыняўшы ўдзел у выхаваўчым мерапрыемстве “Сям’я ў маім жыцці”.
Падчас занятку школьнікі бліжэй пазнаёміліся з сем’ямі сваіх аднакласнікаў, набылі камунікатыўныя, творчыя навыкі, атрымалі станоўчыя эмоцыі.
Надвор’е ў суботу таксама не падвяло. Прыгожыя зімовыя дзянёчкі!.. Усе на лыжню! Спартсмены ўстановы адукацыі гэта і выкарысталі.