Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.12.22

Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

9 снежня ў Сеўрукоўскай базавай школе ў рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынстваў генацыду прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, падчас якога вядучыя звярнулі ўвагу вучняў на жахі фашысцкай акупацыі і масавага знішчэння мірнага насельніцтва, горыч страт і выпрабаванняў беларускага народа.

Вашкевіч Артур, вучань 8 класа, з мэтай захавання гістарычнай памяці стварыў і прадставіў да ўвагі прысутных інтэрактыўную карту “Халакост на Баранавіцкай зямлі”, на якой размясціў помнікі і памятныя знакі, прысвечаныя ахвярам фашызму.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны і прагледзелі відэаролік “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Дадзенае мерапрыемства было накіравана на захаванне і ўшанаванне памяці ахвяр фашызму.

  

Раздзелы сайта