16.12.2022 перад навучэнцамі Сеўрукоўскай базавай школы выступілі настаяцель Прыхода Храма Св. Ал. Неўскага Віталій Лазоўскі, старшыня раённага АСВОДу Сувораў А.Ю.
Увага прысутных была звернута на шкоду сучасных спакусаў для моладзі: жаданне лёгкай здабычы грошай праз распаўсюджванне наркотыкаў, нежаданне слухаць бацькоў, знаходжанне гадзінамі ў Інтэрнэце.
Навучэнцам у чарговы раз была даведзена інфармацыя аб правілах знаходжання на вадаёмах у зімовы перыяд, аказання першай медыцынскай дапамогі пры правальванні пад лёд. Прысутныя атрымалі памяткі па дадзенай тэме.
Інфармацыя была своечасовай, карыснай і цікавай.