Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.12.22

Школа Актыўнага Грамадзяніна

22 снежня навучэнцы Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце “ШАГ” па тэме “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучыню” (вынікі Года гістарычнай памяці).

Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў: “Без тэрміну даўнасці” (пошукавая і даследчая дзейнасць); “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”, “Гістарычная памяць – сувязь часоў і пакаленняў”. Да ўвагі школьнікаў была прапанавана прэзентацыя па тэме, пасля чаго прайшло абмеркаванне.

Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што мы, беларусы, не павінны забываць пра жахі і ахвяры Вялікай Айчыннай вайны.

“Мы, нашчадкі святла і вясны,

Перад продкамі схілім калені.

Скажам “Не!” ашуканству вайны

Дзеля жыццяў усіх пакаленняў”.

  

Раздзелы сайта