Усе дзеці з радасцю і прадчуваннем свята чакаюць Новы год. Выключэннем не сталі і вучні Сеўрукоўскай базавай школы.
Навучэнцы і работнікі ўстановы адукацыі ўпрыгожылі класы мішурой, шарамі, гірляндамі. А ў фае з’явіліся навагоднія фігуры і елачкі-прыгажуні.
Пераступіўшы парог школы, можна адчуць, з якім цяплом і пяшчотай стваралася гэтая прыгажосць.