23 снежня вучаніцы Сеўрукоўскай базавай школы Татарчук Крысціна і Кавалевіч Мілана прынялі ўдзел у раённым мерапрыемстве ў рамках акцыі “Нашы дзеці”.
Віншаванне ад кіраўніцтва раёна, тэатралізаванае прадстаўленне, забаўляльныя конкурсы і падарункі – усё гэта стварыла навагодні настрой і казачную атмасферу.