Нашы дзеці
29 снежня ў Палацы Рэспублікі прайшло дабрачыннае свята ў рамках акцыі “Нашы дзеці” з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Вельмі прыемна, што на гэта мерапрыемства была запрошана вучаніца 9 класа Сеўрукоўскай базавай школы Мазур Таццяна.
“Напярэдадні мы пабывалі ў Беларускім дзяржаўным цырку, а 29 снежня галоўным падарункам для мяне стала сустрэча з Прэзідэнтам краіны і навагодняе прадстаўленне “Сузор’е зубра”. Гэта ўсё было настолькі грандыёзнае, маштабнае, яркае, што натхнення і ўражанняў мне хопіць яшчэ надоўга! – з захапленнем расказала Таццяна.