Навучэнцы і актывісты БРСМ Сеўрукоўскай базавай школы прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”. Дзеці павіншавалі адзінокую жанчыну з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, прынеслі фруктаў і падарылі на памяць вырабы, зробленыя сваімі рукамі, у якія ўклалі кавалачак сваёй душы і цеплыні.